ПЕСЬНЯ 3 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Псн 3

1 «На ложку маім уначы я шукала таго, якога кахае душа мая; шукала яго і не знайшла.

2 “Устану і буду кружляць па горадзе, па вуліцах і па плошчах. Буду шукаць таго, якога кахае душа мая”. Шукала яго і не знайшла.

3 Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад. “Ці ня бачылі вы таго, якога кахае душа мая?”

4 Ледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне».

5 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце, не падымайце каханую, пакуль сама не захоча».

6 «Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, гандляры.

7 Вось ложак Салямона. Шэсьцьдзясят волатаў вакол яго, з волатаў Ізраіля.

8 Усе яны трымаюць мячы, спраўныя ў вайне, кожны мае меч пры боку сваім супраць страхаў начных.

9 Драгі зрабіў для сябе валадар Салямон з дрэва Лібанскага;

10 слупкі іхнія зрабіў са срэбра, прыслон — з золата, сядзеньне ягонае — з пурпуру. Сярэдзіна іхняя выслана каханьнем дачок Ерусалімскіх».

11 «Выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сыёну, на валадара Салямона ў кароне, якой укаранавала яго маці ягоная ў дзень заручынаў ягоных, у дзень радасьці сэрца ягонага».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help