ЕГОШУА 17 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 17

1 І выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.

2 Сваю частку атрымалі астатнія сыны Манасы паводле сем'яў іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Асрыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, паводле сем'яў сваіх.

3 А Цэлафхад, сын Хефэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, ня меў сыноў, а толькі дочкі, якія называліся: Махла, Ноа, Хогля, Мілка і Тырца.

4 І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.

5 І меў Манаса дзесяць частак, апрача зямлі Гілеад і Башан за Ярданам,

6 бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго, а зямля Гілеад выпала астатнім сынам Манасы.

7 І была мяжа Манасы ад Асэра да Міхмэтату, які насупраць Сыхему; і мяжа паварочвала ўправа ў бок жыхароў Эн-Тапуаху.

8 Зямлю Тапуаху атрымаў Манаса, а горад Тапуах, які знаходзіцца каля мяжы Манасы, да сыноў Эфраіма.

9 І зыходзіла мяжа да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы была на поўнач ад ручая і цягнулася да мора.

10 На поўдзень была Эфраіма, а на поўнач — Манасы, а мяжой іхняй было мора. З Асэрам межавалі яны на поўначы, а з Ісахарам — на ўсходзе.

11 Манаса ў межах Ісахара і Асэра Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгіддо з навакольнымі гарадамі, трэцюю частку Нафату.

12 Але сыны Манасы не маглі авалодаць гарадамі гэтымі, і Хананейцы засталіся ў зямлі гэтай.

13 Калі сыны Ізраіля ўмацаваліся, яны змусілі Хананейцаў да працаў прыгонных, але ня выгналі іх.

14 І прамовілі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так даб­раславіў мяне ГОСПАД?»

15 І сказаў ім Егошуа: «Калі ты — народ вялікі, займай лес, выкарчуй сабе у зямлі Пэрэзэяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»

16 І сказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і навакольных гарадоў, так і ў даліне Езрээль».

17 І сказаў Егошуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе, кажучы: «Ты — народ вялікі і мужны, ня будзе ў цябе адна толькі частка.

18 Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і будуць твае межы ягоныя. І ты выганіш Хананейцаў, хоць маюць яны калясьніцы жалезныя і хоць яны моцныя».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help