2 ЦІМАФЕЯ 2 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

2 Цім 2

1Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам.

2І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць.

3Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста.

4Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку.

5Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла.

6Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў.

7Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім.

8Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго,

9за якое я пакутую аж да кайданаў, як злодзей; але на слова Божае няма кайданаў.

10Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю.

11Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём;

12калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас;

13калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.

14Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам.

15Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды.

16А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць,

17і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт,

18якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру.

19Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».

20А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку.

21Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу.

22Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.

23Ад дурных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць незлагадзь;

24а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным,

25здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, - можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды,

26каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help