ПСАЛТЫР 120 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 120

1Песьня ўзыходжаньня.

Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.

2Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.

3Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:

4ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.

5Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.

6Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.

7Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.

8Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help