МАЦЬВЕЯ 22 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Мц 22

1І ў адказ Ісус зноў прамовіў да іх у прытчах, кажучы:

2падобнае Царства Нябеснае на чалавека-цара, які справіў вясельле сыну свайму

3і паслаў рабоў сваіх клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.

4Зноў паслаў іншых рабоў, сказаўшы: скажэце запрошаным: «вось я прыгатаваў абед мой, цяляты мае і што ўкормлена, заколата, і ўсё гатова; прыходзьце на вясельле».

5Але яны, ня даўшы ўвагі, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго.

6Астатнія ж, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі іх.

7І пачуўшы, цар той угневаўся, і, паслаўшы войскі свае, вынішчыў забойцаў тых і горад іхні спаліў.

8Тады кажа ён рабам сваім: вясельле гатова, а запрошаныя ня былі вартыя.

9Дык вось, ідзеце на ростані і ўсіх, каго спаткаеце, клічце на вясельле.

10І рабы тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых; і напоўнілася вясельле бяседнікамі.

11Цар, увайшоўшы паглядзець на бяседнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельныя строі,

12і кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды не ў вясельных строях? А той маўчаў.

13Тады сказаў цар слугам: зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьмеце яго і выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў;

14бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.

15Тады фарысэі пайшлі і дамаўляліся, як падлавіць Яго на слове.

16І пасылаюць да Яго вучняў сваіх зь ірадыянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы, і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш на абліччы;

17дык вось скажы нам: як Табе здаецца? ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не?

18Але Ісус, убачыўшы зламыснасьць іхнюю, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадушнікі?

19пакажэце Мне манету, якою плаціцца падатак. Яны прынесьлі Яму дынар.

20І кажа ім: чыя гэта выява і надпіс?

21І кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.

22Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і пакінуўшы Яго, пайшлі.

23У той дзень падступіліся да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго:

24Настаўнік! Майсей сказаў: «калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, хай возьме брат ягоны жонку ягоную і адродзіць семя брату свайму».

25Было ў нас сем братоў: першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму;

26гэтак сама і другі, і трэйці, нават да сёмага;

27а пасьля ўсіх памерла і жонка.

28Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь сямёх будзе яна за жонку? бо ўсе мелі яе?

29Ісус сказаў ім у адказ: памыляецеся, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай;

30бо ва ўваскрэсеньні ні жэняцца, ні выходзяць замуж, а жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах.

31А пра ўваскрэсеньне мёртвых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам:

32«Я Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якава»? Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых».

33І пачуўшы, люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага.

34А фарысэі, пачуўшы, што Ён прывёў садукеяў у маўчаньне, сабраліся разам.

35І спытаўся адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:

36Настаўнік! якая запаведзь найбольшая ў законе?

37Ісус жа сказаў яму: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім»;

38гэта найбольшая і першая запаведзь;

39а другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»;

40на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.

41Калі ж сабраліся фарысэі, спытаўся ў іх Ісус:

42што вы думаеце пра Хрыста? чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.

43Кажа ім: як жа Давід, з натхненьня, Госпадам Яго называе, калі кажа:

44«Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх»?

45Дык вось, калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён сын яму?

46І ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і не адважваўся ўжо ніхто з таго дня дапытвацца ў Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help