1 ЛЕТАПІСАЎ 25 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 25

1І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;

2з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

3Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

4Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.

5Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.

7І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.

8І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.

9І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;

10трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

11чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

12пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

13шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

14сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

15восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх - дванаццаць;

16дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

17дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

18адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

19дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

20трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;

21чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

22пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

23шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

24сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

25васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

26дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

27дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

28дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

29дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

30дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

31дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help