ПЛАЧ 5 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Плач 5

1Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:

2спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў;

3Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі.

4Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.

5Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну.

6Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.

7Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.

8Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.

9Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.

10Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду

11Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат - у гарадах Юдэйскіх.

12Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.

13Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.

14Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць.

15Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.

16Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!

17Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.

18Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.

19Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой - род у род.

20Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?

21Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.

22Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help