ПСАЛТЫР 142 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 142

1Псальма Давіда, калі яго перасьледаваў сын ягоны Авэсалом.

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй

2і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы.

3Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых,

4і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё.

5Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,

6працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля.

7Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць.

8Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю.

9Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю.

10Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты - Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды.

11Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю

12і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я - Твой раб.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help