ПСАЛТЫР 76 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 76

1Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава.

2Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне.

3У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.

4Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.

5Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.

6Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя;

7узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:

8няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць?

9няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?

10няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?

11І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга.

12Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае.

13Буду ў кожны Твой чын заглыбляцца, разважаць пра вялікія дзеі Твае.

14Божа! сьвятая дарога Твая. Які Бог такі вялікі, як Бог наш!

15Ты - Бог, Які творыць цуды; Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў;

16Ты вызваліў народ Твой рукою сыноў Якава і Язэпа.

17Бачылі Цябе, Божа, воды, бачылі Цябе воды, і напалохаліся, і скалануліся бездані.

18Аблокі вылівалі воды, хмары аддавалі гром, і лёталі стрэлы Твае.

19Голас грому Твайго ў коле нябесным; маланкі асьвятлялі сьвет; зямля трэслася і скаланалася.

20Шлях Твой у моры, і сьцежка Твая ў водах вялікіх, і сьляды Твае невядомыя.

21Як статак, вёў Ты народ Твой рукою Майсея і Аарона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help