2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

2 Фес 3

1Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас,

2і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера.

3Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея.

4Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем.

5А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую.

6А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас,

7бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас,

8ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас,

9не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас.

10Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж.

11Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца;

12такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.

13А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро.

14Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму;

15але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата.

16А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі!

17Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так:

18мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help