ІСАІ 47 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Іс 47

1Сыдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Вавілона; сядзі на зямлі: трона няма, дачка Халдэяў, і больш не называцьмуць цябе пяшчотнаю і раскошнаю.

2Вазьмі жорны і мялі муку; здымі покрыва тваё, падбяры прыпол, адкрый галені, пераходзь цераз рэкі:

3адкрыецца галізна твая, і нават відаць будзе сорам твой. Зьдзейсьню помсту і не пашкадую нікога.

4Адкупнік наш - Гасподзь Саваоф імя Яму, Сьвяты Ізраілеў.

5Сядзі моўчкі і сыдзі ў цемру, дачка Халдэя: бо болей ня будуць называць цябе гаспадыняю царстваў.

6Я ўгневаўся на народ Мой, зьнішчыў спадчыну Маю і аддаў іх у рукі твае; а ты не ўмілажалілася зь іх, - на старца ўскладала занадта цяжкае ярмо тваё.

7І ты казала: «вечна буду гаспадыняю», а не ўяўляла таго ў розуме тваім, ня думала, што будзе пасьля.

8Але сёньня выслухай мяне, сьпешчаная, што жывеш бястурботна, што гаворыш у сэрцы сваім: «я, - і другое падобнае да мяне няма: ня буду сядзець удавіцаю і не зазнаю страты дзяцей».

9Але зьнянацку, у адзін дзень, прыйдзе да цябе тое і другое - страта дзяцей і ўдоўства; поўнаю мераю сыдуць яны на цябе, нягледзячы на мноства чарадзействаў тваіх і на вялікую сілу варажбіцтва твайго.

10Бо ты спадзявалася на зладзейства тваё, казала: «ніхто ня бачыць мяне». Мудрасьць твая і веды твае - яны зьбілі цябе з дарогі, і ты казала ў сэрцы тваім: «я, і ніхто апрача мяне».

11І прыйдзе на цябе нягода: ты не даведаешся, адкуль яна падымецца, і наваліцца на цябе бяда, якое ты ня мецьмеш сілы ўхіліць, і раптоўна прыйдзе на цябе загуба, пра якую ты ня думаеш.

12Заставайся ж з тваімі варажбіцтвамі і з мноствам чарадзействаў тваіх, якімі ты займалася з маладосьці тваёй: можа стацца - пасобіш сабе, можа стацца - выстаіш.

13Ты стомленая мноствам парадаў тваіх: хай жа выступяць назіральнікі нябёсаў і зьвездары і прадказальнікі па маладзіках, і ўратуюць цябе ад таго, што мае прыпасьці табе.

14Вось яны, як салома: агонь спаліў іх, - ня збавілі душы сваёй ад полымя; не засталося вугалю, каб пагрэцца, ні агню, каб пасядзець каля яго.

15Такімі зрабіліся табе тыя, з кім ты працавала, з кім вяла гандаль з маладосьці тваёй. Кожны пайшоў у свой бок; ніхто не ратуе цябе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help