ПСАЛТЫР 131 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 131

1Песьня ўзыходжаньня.

Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:

2як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;

3«не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;

4ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,

5пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава».

6Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.

7Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.

8Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.

9Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.

10Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.

11Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; «ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.

12Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».

13Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.

14«Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.

15Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;

16сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.

17Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.

18Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help