ЭКЛЕЗІЯСТА 4 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Экл 4

1І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх - сіла, а суцешніка ў іх няма.

2І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць;

3а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.

4І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!

5Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела.

6Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.

7І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам:

8самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа!

9Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу.

10Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго.

11Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца?

12І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.

13Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.

14Бо той зь вязьніцы выйдзе на царства, хто нарадзіўся ў царстве сваім бедным.

15Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго.

16Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!

17Сачы за нагою тваёю, калі ідзеш у дом Божы, і будзь гатовы больш слухаць, чым ахвяры прыносіць; ня думаюць бо яны, што благое ўчыняюць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help