ПСАЛТЫР 90 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 90

1Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,

2кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!

3Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;

4пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная.

5Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,

6ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.

7Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:

8толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.

9Бо сказаў Ты: Гасподзь - надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;

10ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;

11бо анёлам Сваім наказвае пра цябе - ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,

12і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;

13на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.

14«За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.

15Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;

16даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help