МАЦЬВЕЯ 4 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Мц 4

1Тады Ісус быў паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д'ябла.

2І, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся.

3І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.

4А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых».

5Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,

6і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: «Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю».

7Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: «не спакушай Госпада Бога твайго».

8Зноў бярэ Яго д'ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,

9і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.

10Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».

11Тады пакідае Яго д'ябал, - і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму.

12Ісус, пачуўшы, што Ян аддадзены варце, адышоў у Галілею,

13і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нэталімавых,

14каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:

15«Зямля Завулонава і зямля Нэталімава, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея язычніцкая,

16народ, што сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні сьмерці, зазьзяла сьвятло».

17З таго часу Ісус пачаў прапаведаваць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

18А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ён двух братоў: Сымона, якога завуць Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.

19І кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.

20І яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім.

21Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ён іншых двух братоў, Якава Завядзеевага і Яна, брата ягонага, у лодцы з Завядзеем, бацькам іхнім, якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх.

22І яны адразу, пакінуўшы лодку і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

23І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.

24І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.

25І за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігародзьдзя, і зь Ерусаліма, і зь Юдэі, і з-за Ярдана.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help