1 ЛЕТАПІСАЎ 14 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 14

1І паслаў Хірам, цар Тырскі, да Давіда паслоў, і кедровыя дрэвы, і муляроў, і цесьляроў, каб пабудаваць яму дом.

2Калі даведаўся Давід, што ўмацаваў яго Гасподзь царом над Ізраілем, што ўзьнесена высока царства ягонае, дзеля народу яго Ізраіля,

3тады ўзяў Давід яшчэ жонак у Ерусалім, і спарадзіў Давід яшчэ сыноў і дочак.

4І вось імёны тых, што нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Самус, Саваў, Натан, Саламон,

5Эвэар, Элісуя, Элфалэт,

6Ногах, Нафэк, Яфія,

7і Элісама, Вэеліяда і Эліфалэт.

8І пачулі Філістымляне, што памазаны Давід у цара над усім Ізраілем, і падняліся ўсе Філістымляне шукаць Давіда. І пачуў Давід пра гэта і пайшоў супроць іх.

9І Філістымляне прыйшлі і разьмясьціліся ў даліне Рэфаімаў.

10І спытаўся Давід у Бога, кажучы: ці ісьці мне супроць Філістымлянаў, і ці аддасі іх у рукі мае? І сказаў яму Гасподзь: ідзі, і Я аддам у рукі твае.

11І пайшлі яны ў Ваал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід; і сказаў Давід: зламаў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады. Таму і далі імя мясьціне той: Ваал-Пэрацым.

12І пакінулі там Філістымляне багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалены яны агнём.

13І прыйшлі зноў Філістымляне і разьмясьціліся па даліне.

14І яшчэ спытаўся Давід у Бога, і сказаў яму Бог не хадзі проста на іх, ухіліся ад іх і йдзі да іх з боку тутавых дрэў;

15і калі пачуеш шум як бы крокаў на вяршалінах тутавых дрэў, тады ўступі ў бітву, бо выйшаў Бог перад табою, каб пабіць табар Філістымлянаў.

16І зрабіў Давід, як сказаў яму Бог; і разьбілі табар Філістымскі, ад Гаваона да Газэра.

17І пранеслася імя Давідава па ўсіх землях, і Гасподзь зрабіў яго страшным для ўсіх народаў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help