1 ЛЕТАПІСАЎ 16 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 16

1І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.

2Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада.

3І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна,

4і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага:

5Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,

6а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага.

7У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:

8слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;

9сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;

10хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;

11знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;

12спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,

13вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго!

14Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.

15Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,

16тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,

17і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,

18кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.

19Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,

20і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;

21але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:

22не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.

23Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.

24Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,

25бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.

26Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.

27Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.

28Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,

29узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.

30Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.

31Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць!

32Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.

33Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.

34Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,

35і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш, зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю.

36Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку! І сказаў увесь народ: амін! алілуя!

37Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень,

38і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу - брамнікамі,

39а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,

40для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю;

41і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная.

42Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме.

43І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help