ВЫСЛОЎІ 1 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Выс 1

1Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага.

2Каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець разумныя выслоўі;

3засвоіць правілы добрай разважлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці;

4прастадушным даць кемнасьць, юнаку - веды і разважлівасьць;

5паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады;

6каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.

7Пачатак мудрасьці - страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.

8Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:

9бо гэта - прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю.

10Сыне мой! калі цябе будуць намаўляць грэшнікі, не згаджайся.

11Калі будуць казаць: «ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бязгрэшнага і бязьвіннага,

12жывых праглынем іх, як апраметная, і - цэлых, як тых, што ў магілу сыходзяць;

13набяром усякага каштоўнага дабра, напоўнім дамы нашыя здабычаю;

14далучы сваю долю да нашай, складка адна будзе на ўсіх нас»:

15Сыне мой! не хадзі адною дарогаю зь імі, утрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,

16бо іхнія ногі бягуць да ліхога і сьпяшаюцца кроў праліваць.

17На вачах ва ўсіх птушак дарма раскідаецца сетка;

18а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае.

19Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.

20Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас,

21на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:

22«Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?

23паслухайце маёй засьцярогі: вось, я вылью на вас Духа майго, абвяшчу вам словы мае.

24Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;

25і вы адкінулі ўсе мае рады, і перасьцярогаў маіх не прынялі:

26за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш страх;

27калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.

28Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.

29За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,

30не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;

31за тое няхай ядуць яны з плоду дарог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх.

32Бо адступніцтва неразумных заб'е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.

33А хто мяне слухае, будзе жыць у бясьпецы і спакойна, не баючыся ліха».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help