ПЕСЬНЯ 1 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Псн 1

1Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.

2Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.

3Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!

4Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.

5Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.

6Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?

7Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.

8З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.

9Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;

10зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.

11Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.

12Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,

13мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.

14Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы!

15Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень;

16стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help