4 ЦАРСТВАЎ 12 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

4 Цар 12

1У сёмы год Іуя зацараваў Ёас і сорак гадоў валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай Цыўя, зь Вірсавіі.

2І рабіў Ёас спадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсе дні свае, пакуль настаўляў яго сьвятар Ёдай;

3толькі вышыні ня былі адменены; народ яшчэ прыносіў ахвяры і дымленьні на вышынях.

4І сказаў Ёас сьвятарам: усё срэбра, якое пасьвячаецца, якое прыносяць у дом Гасподні, срэбра ад тых, што праходзяць, срэбра, якое ўносіцца за кожную душу паводле ацэнкі, усё срэбра, колькі каму находзіць на сэрца, прынесьці ў дом Гасподні,

5хай бяруць сьвятары сабе, кожны ў свайго знаёмага, і хай папраўляюць яны пашкоджанае ў храме, усюды, дзе знойдзецца пашкода.

6Але як да дваццаць трэцяга года цара Ёаса сьвятары не папраўлялі пашкодаў у храме,

7дык цар Ёас паклікаў сьвятара Ёдая і сьвятароў і сказаў ім: чаму вы не папраўляеце пашкодаў у храме? Не бярэце ж ад сёньня срэбра ў знаёмых сваіх, а на паправу шкоды ў храме аддайце яго.

8І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ў народу на паправу пашкодаў у храме.

9І ўзяў сьвятар Ёдай адну скрынку, і зрабіў дзірку наверсе яе, і паставіў яе каля ахвярніка з правага боку, дзе ўваходзілі ў дом Гасподні. І клалі туды сьвятары, якія стаялі на варце каля парога, усё срэбра, якое прыносілі ў дом Гасподні.

10І калі бачылі, што многа срэбра ў скрынцы, прыходзіў пісец царскі і першасьвятар, і завязвалі ў мяхі і пералічвалі срэбра, знойдзенае ў доме Гасподнім;

11і аддавалі палічанае срэбра ў рукі майстрам, якія вялі работы і былі прыстаўлены да дома Гасподняга, а яны трацілі яго на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі ў доме Гасподнім,

12і на тых, што ладзілі сьцены, і на камнясекаў, а таксама на куплю драўніны і цясанага каменю і на папраўку пашкодаў у доме Гасподнім, і на ўсё, што трацілася на падтрыманьне храма.

13Але ня зроблена было для дома Гасподняга срэбных місак, нажоў, чашаў, труб, усякага начыньня залатога і начыньня срэбнага з срэбра, што прыносяць у дом Гасподні,

14работным майстрам аддавалі яго, і папраўлялі ім дом Гасподні.

15І не патрабавалі адказу ў тых людзей, якім даручалі срэбра на раздачу майстрам, бо яны працавалі сумленна.

16Срэбра за ахвяру па злачынстве і срэбра за ахвяру па грэху ня ўносілі ў дом Гасподні: сьвятарам яно належала.

17Тады выступіў у паход Азаіл, цар Сірыйскі, і пайшоў вайною на Гет, і ўзяў яго; і намерыўся Азаіл ісьці на Ерусалім.

18Але Ёас, цар Юдэйскі, узяў усё ахвяраванае, што ахвяравалі храму Ёсафат, і Ёрам і Ахозія, бацькі ягоныя, цары Юдэйскія, і што ён сам ахвяраваў, і ўсё золата, знойдзенае ў скарбніцах дома Гасподняга і дома царскага, і паслаў Азаілу, цару Сірыйскаму; і ён адступіў ад Ерусаліма.

19Астатняе пра Ёаса і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.

20І паўсталі слугі ягоныя, і забілі Ёаса ў доме Міло, на дарозе да Сілы.

21Яго забілі слугі ягоныя: Ёзакар, сын Шымэаты, і Егазавад, сын Шамэры; і ён памёр, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Амасія, сын ягоны, замест яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help