ЁВА 12 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 12

1І адказваў Ёў і сказаў;

2а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!

3І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.

4Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам - чалавек праведны, беспахібны.

5Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.

6Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.

7А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, - у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;

8альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.

9Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.

10У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.

11Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?

12У старцах - мудрасьць, і ў даўгавечных - розум.

13У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.

14Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.

15Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.

16У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.

17Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.

18Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;

19князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;

20адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;

21пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;

22адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;

23памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;

24адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;

25вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help