ПСАЛТЫР 80 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 80

1Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.

2Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!

3Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;

4трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;

5бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.

6Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:

7«Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў».

8У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.

9Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!

10Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.

11Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх».

12Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;

13таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.

14О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!

15Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;

16ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.

17Я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help