ПСАЛТЫР 61 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 61

1Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.

2Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.

3Толькі Ён - цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.

4Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.

5Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.

6Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.

7Толькі Ён - цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.

8У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.

9Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог - нам прыстанішча.

10Сыны чалавечыя - марнасьць адна; сыны мужоў - ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.

11Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.

12Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла - у Богу,

13і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help