ПСАЛТЫР 114 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 114

1Алілуя.

Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,

2прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.

3Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.

4Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.

5Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.

6Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.

7Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.

8Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.

9Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help