АСІІ 6 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ас 6

1У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў - і Ён ацаліць нас, уразіў - і перавяжа нашыя раны;

2ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.

3Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара - зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю.

4Што зраблю табе, Яфрэме? што зраблю табе, Юдзе? пабожнасьць вашая як ранішні туман і як раса, хутка зьнікомая.

5Таму Я ўражваў праз прарокаў і біў іх словамі вуснаў Маіх, і суд Мой як узыходнае сьвятло.

6Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў.

7А яны, падобна Адаму, парушылі запавет і там здрадзілі Мне.

8Галаад - горад бязбожнікаў, запэцканы крывёю.

9Як рабаўнікі высочваюць чалавека, так зборню сьвятароў забіваюць на дарозе ў Сіхем і ўчыняюць мярзоты.

10У доме Ізраіля Я бачу жудаснае; там блудадзейства ў Яфрэма, апаганіўся Ізраіль.

11І табе, Юдзе, вызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help