ВЫСЛОЎІ 17 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Выс 17

1Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам.

2Разумны раб валадарыць над шалапутным сынам і між братамі падзеліць спадчыну.

3Плавільня - на срэбра, і гарніла - пад золата, а сэрцы выпрабоўвае Гасподзь.

4Ліхадзей слухае вусны беззаконных, ілгун слухаецца вуснаў беззаконных.

5Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня.

6Вянок старых - сыны сыноў, і словы дзяцей - бацькі іхнія.

7Ня прыстоіць неразумнаму важная прамова, тым болей знакамітаму - вусны ілжывыя.

8Хабар - каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.

9Хто прыкрывае правіну - шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра.

10На разумнага мацней дзее вымова, чым на неразумнага сто ўдараў.

11Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго.

12Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.

13Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло.

14Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.

15Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага - абодва агідныя Госпаду.

16Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму.

17Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці.

18Чалавек малога розуму дае руку і паручаецца за блізкага свайго.

19Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня.

20Падступнае сэрца ня знойдзе дабра, і падступны язык упадае ў бяду.

21Калі нарадзіў хто немысьля - сабе на гора, і бацька немысьля не парадуецца.

22Вясёлае сэрца ацаляе, а пануры дух сушыць косьці.

23Бязбожны вымае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць шляхі правасудзьдзя.

24Мудрасьць - перад абліччам у разумнага, а вочы неразумнага - на канцы зямлі.

25Неразумны сын - прыкрасьць бацьку свайму і крыўда маці сваёй.

26Нядобра і вінаваціць невінаватага, і біць вяльможу за праўду.

27Разумны і ўстрымлівы ў словах сваіх, і разумны мае халодную кроў.

28І неразумны, калі маўчыць, можа здацца мудрым, і разважлівым, калі замыкае вусны свае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help