БЫЦЦЁ 5 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Бц 5

1І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,

2мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.

3Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.

4Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.

5А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.

6Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.

7Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

8А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.

9Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.

10Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

11А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.

12Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.

13Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

14А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.

15Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.

16Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

17А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.

18Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.

19Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

20А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.

21Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.

22І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

23А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.

24І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.

25Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.

26Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок.

27А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.

28Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,

29і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог.

30І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.

31А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.

32Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help