ПСАЛТЫР 79 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 79

1Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава.

2Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.

3Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.

4Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!

5Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?

6Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,

7паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.

8Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!

9Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;

10ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.

11Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:

12яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.

13Навошта разбурыў Ты агароджу яе, так што скубуць яе ўсе, хто ідзе па дарозе?

14Лясны вепр яе падкопвае, і зьвер польны яе аб'ядае.

15Божа сіл! азірніся, паглядзі зь неба і ўбач, і наведай вінаграднік гэты;

16ахавай тое, што пасадзіла правіца Твая, і пасынкі, якія Ты Сабе ўмацаваў.

17Яно спалена вагнём, абсечана; хай ад зьзяньня аблічча Твайго загінуць,

18хай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў Сабе,

19і мы ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё заклікаць.

20Госпадзе, Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help