1 КАРЫНФЯНАЎ 16 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Кар 16

1А зьбіраючы для сьвятых, рабеце так, як я ўстанавіў у цэрквах Галятыйскіх;

2у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду.

3А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім.

4А калі і мне прыстойна будзе выправіцца, дык яны са мною пойдуць.

5Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду цераз Македонію.

6А ў вас, можа стацца, пажыву, або і перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду.

7Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць.

8А ў Эфэсе я прабуду да Пяцідзясятніцы,

9бо мне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і праціўнікаў многа.

10Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я.

11Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі.

12А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна.

13Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя;

14усё ў вас няхай будзе зь любоўю.

15Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым;

16будзьце ж і вы пачцівыя да такіх і да кожнага, хто пасабляе і працуе.

17Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць,

18бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх.

19Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою.

20Вітаюць вас, усе браты. Вітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем.

21Маё Паўлава вітаньне сваёю рукою.

22Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафэма; маранафа.

23Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі,

24і любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help