ПСАЛТЫР 63 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 63

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.

3Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,

4якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой - слова зьедлівае,

5каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.

6Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?

7Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.

8Але Бог паб'е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.

9Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.

10І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.

11А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help