НЭЭМІІ 11 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Нээм 11

1І жылі начальнікі народу ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.

2І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме.

3Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;

4у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,

5і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія.

6Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шасьцьдзясят восем, людзі выдатныя.

7І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі,

8і за ім Габай, Салай - дзевяцьсот дваццаць восем.

9Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам.

10Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін.

11Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым,

12і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым - васямсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі

13і браты ягоныя, узначальцы пакаленьняў - дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахая, сын Мэшылэмота, сын Імэра,

14і браты ягоныя, людзі выдатныя - сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.

15А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія,

16і Шаўтай, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага,

17і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.

18Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.

19А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамы - сто семдзесят два.

20Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.

21А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа.

22Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым,

23бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне.

24І Пэтахія, сын Мэшэзавэда, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.

25З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,

26у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце,

27у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах,

28у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах,

29у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце,

30у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай.

31Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах,

32у Анатоце, Нове, Ананіі,

33Гацоры, Раме, Гітаіме,

34Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце,

35Лодзе, Она, у даліне Харашыме.

36І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help