ЛЯВІТ 11 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ляв 11

1І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы ім:

2скажэце сынам Ізраілевым: вось жывёлы, якіх можна вам есьці з усяго быдла на зямлі:

3усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце;

4толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты: вярблюда, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;

5і тушканчыка, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;

6і зайца, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;

7і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам;

8мяса іх ня ежце і да трупаў іх не дакранайцеся, нячыстыя яны вам.

9З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць перэе і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце;

10а ўсе тыя, у якіх няма перэя і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам;

11яны павінны быць паганыя вам: мяса іх ня ежце і трупамі іх грэбуйце;

12усе жывёлы, у якіх няма перэя і лускі ў вадзе, паганыя вам.

13А з птушак грэбуйце гэтымі: арлом, грыфам і марскім арлом,

14шуляком і сокалам з пародаю ягонай,

15любым груганом з пародай ягонай,

16страўсам, савою, чайкай і каршуном з пародаю ягонай,

17пугачом, рыбаловам і ібісам,

18лебедзем, пеліканам і сычом,

19чапляй, сойкай зь яе пародаю, удодам і кажаном;

20усе жывёлы паўзуны, крылатыя, якія ходзяць на чатырох нагах, паганыя вам;

21з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах, тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі:

22гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, скакуноў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю;

23любыя іншыя паўзуны, крылатае, у якога чатыры нагі, паганае вам;

24ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;

25і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара.

26Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты:

27з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;

28хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам.

29Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю,

30тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, -

31гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара.

32І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя;

33калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце.

34Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое пэюць, у любым такім посудзе нячыстае будзе.

35Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам;

36толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты.

37І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае;

38а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам.

39І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара:

40і той, хто будзе есьці падла яго, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара; і той, хто панясе труп ягоны, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара.

41Усякая жывёла, якая поўзае па зямлі, паганая вам, ня трэба есьці яе;

42усяго, што поўзае на чэраве, і ўсяго, што ходзіць на чатырох нагах, і мнаганожак з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, ня ежце, бо яны паганыя;

43не апаганьвайце душаў вашых якім-небудзь жывёльным паўзуном і не рабеце сябе празь іх нячыстымі, каб быць празь іх нячыстымі,

44бо Я - Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; і не апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі,

45бо Я - Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты.

46Вось закон пра быдла, пра птушак, пра ўсіх жывёлаў, што жывуць у водах, і пра ўсіх жывёлаў, што поўзаюць па зямлі,

47каб адрозьніваць нячыстае ад чыстага, і жывёлаў, якіх можна есьці, ад жывёлаў, якіх есьці ня трэба.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help