ЁВА 19 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 19

1І адказваў Ёў і сказаў:

2дакуль будзеце мучыць душу маю і рваць мяне прамовамі?

3Вось, ужо разоў дзесяць вы сарамацілі мяне і не саромеецеся ўціскаць мяне.

4Калі я і сапраўды зграшыў, дык грэх мой пры мне застаецца.

5Калі ж вы хочаце ўзьвялічыцца над мною і ўпікнуць мяне ганьбаю маёю,

6дык ведайце, што Бог скінуў мяне і абклаў мяне Сваёю сеткаю.

7Вось, я крычу: крыўда! і ніхто ня слухае; енчу, і няма суду.

8Ён заступіў мне дарогу, і не магу прайсьці, і сьцежкі мае зацемрыў.

9Зьняў зь мяне славу маю і зьняў вянок з галавы маёй.

10Зусім спустошыў мяне, і я адыходжу; і, як дрэва, Ён вырваў надзею маю.

11Запалаў на мяне гневам Сваім і лічыць мяне сярод ворагаў Сваіх.

12Палкі Ягоныя прыйшлі разам і скіравалі дарогу сваю да мяне і разьмясьціліся вакол намёта майго.

13Братоў маіх Ён зьвёў ад мяне, і тыя, што ведалі мяне, цураюцца мяне.

14Пакінулі мяне блізкія мае, і знаёмыя мае забылі мяне.

15Прыхадні ў доме маім і служанкі мае чужым лічаць мяне; староньнім зрабіўся я ў вачах у іх.

16Клічу слугу майго, і ён не адгукаецца; вуснамі маімі павінен я ўмольваць яго.

17Дыханьне маё збрыдзела жонцы маёй, і я павінен умольваць яе дзеля дзяцей чэрава майго.

18Нават малыя дзеці пагарджаюць мною; падымаюся, і яны зьдзекуюцца зь мяне.

19Гідзяцца мною ўсе вернікі мае, і тыя, каго я любіў, абярнуліся супроць мяне.

20Косткі мае прыліплі да скуры маёй і мяса майго, і я застаўся толькі са скураю каля зубоў маіх.

21Умілажальцеся зь мяне вы, сябры мае, - бо рука Божая кранулася мяне.

22Навошта і вы перасьледуеце мяне, як Бог, і плоцьцю маёю ня можаце насыціцца?

23О, калі б запісаны былі словы мае! калі б накрэсьлены былі яны ў кнізе

24разцом жалезным з волавам, - на вечныя часы на камені выразаны былі!

25Але я ведаю, Заступнік мой жывы і стане пасьля мяне над зямлёю. І пасьля таго як мая скура будзе разбурана,

26і з плоці маёй я ўбачу Бога.

27Я ўбачу Яго сам; мае вочы, ня вочы іншага, убачаць Яго. Растае сэрца маё ў грудзях маіх!

28Вам трэба было б сказаць: навошта мы перасьледуем яго? Быццам корань зла знойдзены ўва мне.

29Збойцеся меча, бо меч ёсьць помсьнік няпраўды, і ведайце, што ёсьць суд.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help