ВЫСЛОЎІ 16 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Выс 16

1Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.

2Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.

3Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.

4Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.

5Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.

6Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.

7Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.

8Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.

9Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.

10У вуснах у цара - слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.

11Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.

12Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.

13Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.

14Царскі гнеў - весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.

15У ясным позірку цара - жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае - як воблака з позьнім дажджом.

16Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.

17Шлях у праведных - унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.

18Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха.

19Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.

20Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны.

21Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.

22Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота.

23Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.

24Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.

25Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх - да сьмерці.

26Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны.

27Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы.

28Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў.

29Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;

30прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.

31Вянок славы - сівізна на дарозе праўды.

32Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.

33На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help