1 ЛЕТАПІСАЎ 4 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 4

1Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.

2Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.

3І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,

4Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.

5У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.

6І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.

7Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.

8Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.

9Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.

10І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.

11А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.

12Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.

13Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.

14Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.

15Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.

16Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.

17Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.

18І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.

19Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа - Маахацянін.

20Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.

21Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,

22і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.

23Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.

24Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.

25Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.

26Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.

27У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.

28Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,

29у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,

30у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,

31у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,

32зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, - пяць гарадоў.

33І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.

34Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,

35Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,

36Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,

37і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.

38Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.

39Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;

40і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.

41І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.

42А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;

43і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help