ЁВА 17 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 17

1Дыханьне маё аслабла; дні мае згасаюць; магілы перад мною.

2Калі б не пакепнікі іхнія, дык і ў спрэчках іхніх вока маё заставалася б спакойнае.

3Заступіся, паручыся Сам за мяне прад Сабою! інакш хто паручыцца за мяне?

4Бо Ты зачыніў сэрца іхняе ад разуменьня, і таму не даеш перамагчы ім.

5Хто асуджае сяброў сваіх на здабычу, у дзяцей таго вочы растануць.

6Ён зрабіў мяне прыпавесьцю ў народа і пасьмешышчам у яго.

7Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень.

8Моцна зьдзівяцца з гэтага праведныя, і невінаваты абурыцца з крывадушніка.

9Але праведны будзе моцна трымацца шляху свайго, і чысты рукамі будзе болей і болей мацавацца.

10Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас.

11Дні мае прайшлі; думы мае - здабытак сэрца майго - разьбітыя.

12А яны ноч хочуць ператварыць у дзень, сьвятло наблізіць да твару цемры.

13Калі б я і пачаў чакаць, дык апраметная дом мой; у цемры пасьцялю я пасьцель сваю;

14магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая.

15Дзе ж пасьля гэтага надзея мая? і чаканае мною хто пабачыць?

16У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help