1Алілуя.
Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
2Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.
3Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
4Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
5Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
6Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
7О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
8Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
9Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
10у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
