ПСАЛТЫР 7 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 7

1Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.

2Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;

3хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.

4Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,

5калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, - а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,

6дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.

7Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,

8сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.

9Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.

10Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!

11Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.

12Бог - судзьдзя справядлівы і Бог - кожны дзень спаганяе сурова,

13калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;

14рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.

15Вось напраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,

16капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:

17абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.

18Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help