1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Фес 5

1А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты,

2бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.

3Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.

4Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей;

5бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры.

6Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.

7Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы.

8Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне,

9таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

10Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.

11Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.

12Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,

13і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.

14Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі.

15Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.

16Заўсёды радуйцеся.

17Бесьперастанку малецеся.

18За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце.

19Духа не гасеце.

20Прароцтваў не прыніжайце.

21Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.

22Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе.

23Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.

24Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.

25Браты! малецеся за нас.

26Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.

27Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам.

28Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help