1 ЛЕТАПІСАЎ 23 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 23

1Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.

2І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў,

3і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек.

4Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,

5і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня.

6І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія - Гірсоне, Кааце і Мэрары.

7З Гірсанянаў - Лаэдан і Шымэй.

8Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое.

9Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых.

10Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра.

11Яхат быў галоўны, Зіта другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым.

12Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра.

13Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі.

14А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага.

15Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр.

16Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл.

17Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў.

18Сыны Іцгара: першы Шэломіт.

19Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам.

20Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя.

21Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс.

22І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія.

23Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот - трое.

24Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй.

25Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі,

26і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй.

27Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй,

28каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым

29дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,

30і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары,

31і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, - пастаянна прад абліччам Госпада,

32і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help