ЁВА 29 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 29

1І гаварыў далей Ёў слова сваё і сказаў:

2о, калі б я быў, як у ранейшыя месяцы, як у тыя дні, калі Бог асланяў мяне,

3калі сьвяцільня Ягоная сьвяціла над галавою маёю, і я пры сьвятле Ягоным хадзіў у цемры;

4як быў я ў дні маладосьці маёй, калі ласка Божая была над намётам маім,

5калі яшчэ ўсеўладны быў са мною, і дзеці мае вакол мяне,

6калі шляхі мае абмываліся малаком і скала крынічыла мне ручаі алею!

7Калі я выходзіў да брамы горада і на плошчы ставіў седзішча сваё,

8хлопцы, убачыўшы мяне, хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі;

9князі ўстрымліваліся ад прамовы і пальцы клалі на вусны свае;

10голас знакамітых змаўкаў, і язык у іх прыліпаў да паднябеньня іхняга.

11Вуха, якое чула мяне, улешчвала мяне; вока, якое бачыла, хваліла мяне,

12бо я ратаваў пакутніка, які енчыў, і сірату бездапаможнага.

13Дабраславеньне таго, хто гінуў, прыходзіла на мяне, і сэрцу ўдавы прыносіў я радасьць.

14Я апрануўся ў праўду, і суд мой апранаў мяне як мантыя і турбан.

15Я быў вачыма сьляпому і нагамі кульгаваму;

16бацькам быў я ўбогім і цяжбіну, якое я ня ведаў, разьбіраў уважліва.

17Крышыў я беззаконнаму сківіцы і з зубоў ягоных вырываў крадзенае.

18І казаў я: у гнязьдзе маім сканаю, і дзён маіх будзе многа, як пяску;

19корань мой адкрыты вадзе, і раса начуе на вецьці маім;

20слава мая ня старыцца, лук мой моцны ў руцэ маёй.

21Уважалі мне і чакалі, і маўчалі пры радзе маёй.

22Пасьля слоў маіх ужо не разважалі; мова мая капала на іх.

23Чакалі мяне, як дажджу, і, як дажджу позьняму, разьзяўлялі вусны свае.

24Бывала, усьміхнуся ім, - яны ня вераць; і сьвятла твару майго яны не азмрочвалі.

25Я назначаў шляхі ім і сядзеў на чале і жыў як цар у коле вояў, як суцешнік заплаканых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help