ЁВА 18 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 18

1І адказваў Валдад Саўхэянін і сказаў:

2калі ж пакладзяце вы канец такім гаворкам? абдумайце і пасьля будзем гаварыць.

3Навошта лічыцца нам жывёламі і быць прыніжанымі ў вачах вашых?

4О ты, хто разьдзірае душу тваю ў гневе тваім? Няўжо дзеля цябе апусьцець зямлі, і скале зрушыцца зь месца свайго?

5Так, сьвятло ў беззаконнага патухне, і не застанецца іскры ад агню ягонага.

6Зацьміцца сьвятло ў намёце ягоным, і сьвяцільня ягоная патухне над ім.

7Скароцяцца крокі магутнасьці ягонай, і скіне яго ўласны намысел ягоны,

8бо ён улезе ў сетку сваімі нагамі і па нератах хадзіць будзе.

9Пятля зашмаргне нагу ягоную, і грабежнік зловіць яго.

10Непрыкметна раскладзены на зямлі сілкі на яго і пасткі на дарозе.

11З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды.

12Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго.

13Зьесьць чэлесы цела ягонага, зьесьць чэлесы ягоныя першынец сьмерці.

14Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў.

15Паселяцца ў намёце ягоным, бо ён ужо не ягоны; жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.

16Зьнізу падсохнуць карані ягоныя, і зьверху завянуць галіны ягоныя.

17Памяць пра яго зьнікне зь зямлі, і імя ягонага ня будзе на плошчы.

18Прагоняць яго зь сьвятла ў цемру і сатруць яго з улоньня зямлі.

19Ні сына ягонага, ні ўнука ня будзе ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў сялібах ягоных.

20Днём ягоным зжахнуцца нашчадкі, і сучаснікі будуць агорнуты трымценьнем.

21Такія жытлішчы ў беззаконнага, і такое месца ў таго, хто ня ведае Бога.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help