ЭКЛЕЗІЯСТА 6 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Экл 6

1Ёсьць зло, якое я ўбачыў пад сонцам, і багата яго між людзьмі:

2Бог дае чалавеку багацьце, і маёмасьць, і славу, і душы ягонай ніякай нястачы няма ані ў чым, чаго зажадае; ды ня даў яму Бог карыстацца з таго, а чужы чалавек спажывае: гэта - марнасьць і ліхая нядоля!

3Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,

4бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам:

5ані сонца ня бачыў і не спазнаў: яму спакайней, чым таму.

6А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе?

7Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.

8Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая - у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?

9Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта - таксама марнасьць і пагоня за ветрам!

10Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта - чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.

11Шмат ёсьць такога, што памнажае марнасьць: што ж чалавеку лепей?

12Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help