1 ЛЕТАПІСАЎ 5 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 5

1Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага, - ён першынец; але калі запляміў ён пасьцель бацькі свайго, першынства яго аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраілевага, з тым аднак, каб ня пісацца ім першароднымі;

2бо Юда быў мацнейшы за братоў сваіх, і правадыр ад яго, але першынства перанесена на Язэпа.

3Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох, Фалу, Хэцрон і Хармі.

4Сыны Ёіля: Шэмая, сын ягоны: ягоны сын Гог, ягоны сын Шымэй,

5ягоны сын Міха, ягоны сын Рэая, ягоны сын Ваал,

6ягоны сын Бэера, якога зьвёў у палон Тэглафэласар, цар Асірыйскі. Ён быў князем Рувімлянаў.

7І браты ягоныя, па плямёнах іхніх, па радаводным сьпіску іхнім, былі: галоўны Ёіль, потым Захар,

8і Бэла, сын Азаза, сына Шэмы, сына Ёіля. Ён жыў у Араэры да Нэво і Ваал-Мэона;

9а на ўсход ён жыў да ўваходу ў пустыню, якая ідзе ад ракі Еўфрат, бо статкі іхнія былі шматлікія ў зямлі Галаадскай.

10У дні Саўла яны вялі вайну з Агаранамі, якія загінулі ад рук іхніх, а яны пачалі жыць у намётах іхніх па ўсёй усходняй старане Галаада.

11Сыны Гада жылі насупраць іх у зямлі Васанскай да Салхі:

12у Васане Ёіль быў галоўны, Шафан другі, потым Яанай і Шафат.

13Братоў іхніх зь сямействамі іхнімі было сем: Міхаіл, Мэшулам, Шэва, Ёрай, Яакан, Зія і Эвэр.

14Вось сыны Авіхаіла, сына Хурыя, сына Ярааха, сына Галаада, сына Міхаіла, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза.

15Ахі, сын Аўдыіла, сына Гунэіевага, быў галавою свайго роду.

16Яны жылі ў Галаадзе, у Васане і ў залежных ад яго гарадах і ва ўсіх навакольлях Сарона, да зыходу іхняга.

17Усе яны палічаны ў дні Ёатама, цара Юдэйскага, і ў дні Ераваама, цара Ізраільскага.

18У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну.

19І ваявалі яны з Агаранамі, Етурам, Нафішам і Надавам.

20І дадзена была ім дапамога супроць іх, і аддадзены былі ў рукі іхнія Агаране, і ўсё, што ў іх было, бо яны падчас бітваў заклікалі да Бога, і Ён пачуў іх, за тое, што яны спадзяваліся на Яго.

21І ўзялі яны статкі іхнія: вярблюдаў пяцьдзясят тысяч, з дробнага быдла дзьвесьце пяцьдзясят тысяч, аслоў дзьве тысячы, і сто тысч душ людзей,

22бо многа было забіта, бо ад Бога была бітва гэтая. І жылі яны на месцы іхнім да перасяленьня.

23Нашчадкі паўкалена Манасіінага жылі ў той зямлі, ад Васана да Ваал-Эрмона і Сэніра і да гары Эрмона; і іх было многа.

24І вось узначальцы пакаленьняў іхніх: Эфэр, Ішэі, Элііл, Азрыіл, Ерамія, Гадавія і Ягдыіл, мужы моцныя, мужы знакамітыя, галовы родаў сваіх.

25Але калі яны саграшылі супроць Бога бацькоў сваіх і пачалі блудна хадзіць сьледам за багамі народаў той зямлі, якіх выгнаў Бог ад аблічча іхняга,

26дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, - дзе яны да гэтага дня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help