ПСАЛТЫР 47 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 47

1Песьня. Псальма сыноў Карэевых.

2Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.

3Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.

4Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:

5бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;

6убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:

7агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;

8усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.

9Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна.

10Разважалі мы, Божа, пра добрасьць Тваю пасярод храма Твайго.

11Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая да краю зямлі; правіца Твая поўная праўды.

12Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі юдэйскія дзеля судоў Тваіх, Госпадзе.

13Атачэце Сіён, і абступеце яго; палічэце ягоныя вежы;

14Зьвярнеце сэрца ваша на ўмацаваньні ягоныя; разгледзьце будынкі ягоныя, каб расказаць пакаленьню наступнаму,

15бо гэты Бог ёсьць Бог наш на векі вечныя; Ён будзе павадыром нам да самае сьмерці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help