ЁВА 5 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 5

1Пакліч, калі ёсьць той, хто адкажа табе. Да каго зь сьвятых зьвернешся ты?

2Так дурнога забівае гнеўлівасьць, і няцямнага губіць дражлівасьць.

3Бачыў я, як дурны ўкараняецца, і адразу пракляў дом ягоны.

4Дзеці ягоныя далёкія ад шчасьця, іх будуць біць каля брамы, і ня будзе заступніка.

5Жніво ягонае зэесьць галодны і праз церне возьме яго, і спрагненыя праглынуць маёмасьць ягоную.

6Так, ня з пылу выходзіць гора, і не зь зямлі вырастае бяда;

7а чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб імкнуцца ўгору.

8Але я да Бога зьвярнуўся б, аддаў бы дзею маю Богу,

9Які творыць дзеі вялікія, бясконца дзівосныя,

10дае дождж улоньню зямлі і пасылае воды на ўлоньне палёў;

11прыніжаных ставіць на вышыню, і гаротнікаў узносіць у выратаваньне.

12Ён разбурае намыслы хітрых, і рукі іхнія не давяршаюць пачатага.

13Ён ловіць мудрацоў іхняй жа хітрасьцю, і рада хітрых робіцца марнай:

14удзень яны сустракаюць цемру і аполудні ходзяць вобмацкам, як поначы.

15Ён ратуе беднага ад меча, ад вуснаў іхніх і ад рукі моцнага.

16І ёсьць надзея няшчаснаму, і няпраўда стуляе вусны свае.

17Шчасны чалавек, якога наводзіць на розум Бог, і таму кары Ўсеўладнага не адхіляй,

18бо Ён спрычыняе раны і Сам перавязвае іх; Ён б'е, і Ягоныя ж рукі ацаляюць.

19У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха.

20У голад выбавіць цябе ад сьмерці, і на вайне - ад рукі меча.

21Ад біча языка схаваеш сябе і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе.

22Са спусташэньня і голаду пасьмяешся і зьвяроў зямлі не збаішся,

23бо з камянямі польнымі ў цябе згода, і зьвяры польныя ў міры з табою.

24І ўведаеш, што намёт твой у бясьпецы, і будзеш глядзець за домам тваім і ня згрэшыш.

25І ўбачыш, што насеньне тваё безлічнае, і парасткі твае, як трава на зямлі.

26Увойдзеш у магілу ў глыбокай старасьці, як укладваюцца снапы пшаніцы сваім часам.

27Вось, што мы даведаліся; так яно і ёсьць; выслухай гэта і зазнач сабе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help