ЛІКІ 34 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Лікі 34

1І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:

2загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, дык вось зямля, якая дастанецца вам у надзел, зямля Ханаанская зь яе межамі:

3паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу,

4і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон;

5ад Ацмона пойдзе мяжа да патока Егіпецкага, і будуць выступы яе да мора;

6а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад;

7а на поўнач будзе ў вас мяжа: ад вялікага мора правядзеце яе да гары Ор,

8ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада;

9адтуль пойдзе мяжа да Цыфрона, і выступы яе будуць да Гацар-Энана: гэта будзе ў вас мяжа паўночная;

10мяжу ўсходнюю правядзеце сабе ад Гацар-Энана да Шэфама,

11ад Шэфама пойдзе мяжа да Рыблы, з усходняга боку Аіна, потым пойдзе мяжа і кранецца берагоў мора Кінэрэт з усходняга боку;

12і пойдзе мяжа да Ярдана, і будуць выступы яе да Салёнага мора. Гэта будзе мяжа ваша ў межах яе з усіх бакоў.

13І загадаў Майсей сынам Ізраілевым і сказаў: вось зямля, якую вы падзеліце на надзелы па жэрабі, якую загадаў Гасподзь даць дзевяці плямёнам і палавіне племя;

14бо племя сыноў Рувімавых паводле сямействаў іхніх, і племя сыноў Гадавых паводле сямействаў іхніх, і палавіна племя Манасіінага, атрымалі надзел свой;

15два плямёны і палавіна племя атрымалі надзел свой за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход.

16І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:

17вось імёны мужоў, якія будуць дзяліць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ісус, сын Наваў;

18і па адным князі ад племя вазьмеце для падзелу зямлі.

19І вось імёны гэтых мужоў: для племя Юдавага Халеў, сын Ефаніін;

20для племя сыноў Сымонавых Самуіл, сын Аміудаў;

21для племя Веньямінавага Элідад, сын Кіслонаў;

22для племя сыноў Данавых князь Букій, сын Ёгліі;

23для сыноў Язэпавых, для племя сыноў Манасііных князь Ханііл, сын Эфодаў;

24для племя сыноў Яфрэмавых князь Кемуіл, сын Шыфтанаў;

25для племя сыноў Завулонавых князь Эліцафан, сын Фарнакаў;

26для племя сыноў Ісахаравых князь Фалтыіл, сын Азанаў;

27для племя сыноў Асіравых князь Ахіуд, сын Шэломія;

28для племя сыноў Нэфталімавых князь Пэдаіл, сын Аміудаў;

29вось тыя, каму загадаў Гасподзь падзяліць надзелы сынам Ізраілевым у зямлі Ханаанскай.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help