ПСАЛТЫР 84 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 84

1Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.

2Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;

3беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,

4гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.

5Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.

6Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?

7Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?

8Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.

9Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.

10Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.

11Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;

12зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;

13і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;

14прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help