ЭКЛЕЗІЯСТА 10 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Экл 10

1Мёртвыя мухі псуюць і смуродзяць пахучую масьць міраварніцы, тое самае робіць малая дурнота шаноўнага чалавека зь яго мудрасьцю й гонарам.

2Сэрца мудрага - праваруч, а сэрца бязглуздага - леваруч.

3І па дарозе, калі дурань ідзе, не стае яму глузду, і кожнаму пакажа, што ён дурны.

4Калі ўспыхне начальніцкі гнеў на цябе, не пакідай свайго месца; бо рахманасьць даводзіць да дараваньня вялікіх правінаў.

5Ёсьць зло, якое бачыў я пад сонцам, падобнае да памылкі, якая ад валадара паўстала:

6на вялікіх вышынях, бывае, сядзіць дурнота, а багатыя нізка садзяцца;

7бачыў я конных рабоў, а князёў, што пеша, нібы рабы, хадзілі.

8Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць зьмяя.

9Хто зносіць каменьне, той можа сябе надсадзіць, і хто коле дровы, той мае пагрозу ад іх.

10Калі прытупляецца сякера і хтось ляза не навострыць, шмат намогі дадаць давядзецца; перавага плённае дзеі - мудрасьць.

11Калі гадзіна ўкусіць без заклінаньня, дык ня лепшы за яе і злоязыкі.

12Слова з вуснаў мудрага - мілата, а вусны дурнога яго ж і нішчаць:

13пачатак слоў зь яго вуснаў - глупства, а канец яго казані з вуснаў - шаленства.

14Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца?

15Праца дурнога стамляе яго, бо ён і ня ведае нават дарогі да горада.

16Гора табе, зямля, калі цар твой - дзіця і калі ўладыкі твае ядуць рана!

17Шчасьце табе, зямля, калі цар твой з высокага роду і ўладыкі твае ядуць у назначаны час, каб мацавацца, а не разьядацца!

18Ад гультайства і столь прасядае; і як апусьцяцца рукі, дык дом пацячэ.

19Гасьціны спраўляюць для асалоды, і віно зьвесяляе жыцьцё; а за ўсё адказвае срэбра.

20Нават і ў думках тваіх не ліхаслові цара, і ў спальні тваёй не ліхаслові багатага; бо і птушка нябесная можа словы твае перанесьці, а крылатая - казань тваю пераказаць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help