ЁВА 4 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 4

1І адказваў Эліфаз Фэманіцянін і сказаў:

2калі паспрабуем мы сказаць табе слова, - ці ня цяжка будзе табе? Урэшце, хто можа забараніць слова!

3Вось, ты настаўляў многіх і кволыя рукі падтрымліваў,

4таго, хто падаў, падымалі словы твае, і аслаблыя калені ты мацаваў.

5А цяпер дайшло да цябе, і зьнямогся ты; дайшло да цябе, і ты падупаў духам.

6Богабаязнасьць твая ці ж не павінна быць тваёю надзеяй, і беспахібнасьць шляхоў тваіх - спадзяваньнем тваім?

7Згадай жа, ці гінуў хто невінаваты, і дзе праведных выкарчоўвалі б?

8Як я бачыў, дык тыя, што аралі бязбожнае і сеялі ліхое, жнуць яго;

9ад павеву Божага гінуць і ад духу гневу Ягонага чэзнуць.

10Рык ільва і голас таго, хто рыкае, моўкне, і зубы львянят крышацца;

11магутны леў гіне без здабычы, і дзеці ільвіцы расьсейваюцца.

12І вось да мяне таемна данеслася слова, і вуха маё прыняло нешта ад яго.

13Сярод разважаньняў пра начныя відзежы, калі сон ахінае людзей,

14агарнуў мяне жах і дрыгат і скалануў усе косьці мае.

15І дух прайшоў над мною; дыбарам сталі валасы на мне.

16Ён стаў, - але я не пазнаў твару ягонага, - толькі аблічча было перад вачыма маімі; ціхі павеў, - і я чую голас:

17ці ж чалавек справядлівейшы за Бога? і мужчына ці ж чысьцейшы за Творцу свайго?

18Вось, Ён і слугам Сваім не давярае і ў анёлах Сваіх бачыць заганы:

19тым болей - у тых, што жывуць у харомінах з гліны, аснова якіх пыл, якія нішчацца хутчэй за моль.

20З раніцы да вечара яны распадаюцца; ня згледзіш, як яны зьнікнуць зусім.

21Ці ня гінуць разам зь імі і вартасьці іхнія? Яны паміраюць, не дасягнуўшы мудрасьці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help